Літаратурныя зацемкі
Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец распачынае падкаст "Літаратурныя зацемкі" спецыяльна для сайта Bellit.info.🔊Падкаст даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.
- Indexed episodes, last 90 days
- 7
- Latest publication
- Sep 15, 2026
- Audience
- Checking…
- Earliest in this view
- Jul 14, 2026
Latest episodes
Выпуск 51. Тафіля Багач, Паўліна Кот. Паспець да цемры (opens the original)
Read excerpt
У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае кнігу з аповесцямі Тафілі Багач і Паўліны Кот "Паспець да цемры" (Пфляўмбаўм, 2025) і шукае ў іх заяўленую містычнасць. Дзе мяжа паміж выдуманай і нявыдуманай літаратурай, ці ратуе твор канстатацыя выпусташанасці, ці дадае ўнікальнасці выказванню "народнічанне"?
Выпуск 50. Літаратурна-мастацкі альманах „Апостраф“ (№6) (opens the original)
Read excerpt
У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разважае з нагоды стракатых тэкстаў шостага нумару літаратурна-мастацкага альманаха "Апостраф" . Тут і Федарэнка з Глобусам, якія пішуць пра беларускіх мастакоў, і Алесь Пашкевіч з аповедам-рэстаўрацыяй лёсу Лукаша Калюгі, і Ігар Бабкоў з эсэ пра Еўропу і многае іншае.
Выпуск 49. Міхась Раманюк. Беларускія народныя куфры (opens the original)
Read excerpt
У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец расказвае пра постаць этнографа Міхася Раманюка і рэдагаванне ягонай манаграфіі "Беларускія народныя куфры" , якая неўзабаве мае выйсці з друку.
Выпуск 48. Каралеўства Беларусь (opens the original)
Read excerpt
У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец згадвае першую публікацыю апавядання польскага пісьменніка Мар'яна Брандыса "Каралеўства Беларусь" і што з гэтага выйшла. Хто прыдумаў Каралеўства Беларусь, хто падхапіў эстафету і дзе яно цяпер, тое каралеўства?
Выпуск 47. Андрэй Федарэнка. Вытлумачэнне Янкі Брыля (opens the original)
Read excerpt
У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае эсэ Андрэя Федарэнкі пра класіка беларускай літаратуры Янку Брыля , якое выйшла ў ліпеньскім нумары "Літаратурнай Беларусі" . Савецкасць і несавецкасць, праўда жыцця, назіральнасць, Камю і Сартр, вайна і акупацыя, пісанне з аглядкай і поўная шчырасць — пытанні, якія займаюць Федарэнку і Дубаўца.
Publishing over time
Last 90 days. Choose a month to open its work.
Recurring subjects
Named in the text we hold. One piece can cover several.
Audience
No verified audience measurement yet.
About this data
Counts cover the work we have indexed. Tone needs enough text and a confident classification. Excerpts and episode notes are not full articles or transcripts.
Identity or attribution wrong? Suggest a correction.